“Забойства па-польску”. Тэатралізаваная прэзентацыя рамана

18 лістапада, Ў-бар (пр. Незалежнасці, 37а).

 

Прадстаўленне рамана аднаго з самых вядомых польскіх аўтараў дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага “Доля праўды”. З удзелам акцёра Купалаўскага тэатра Рамана Падалякі і перакладчыцы Марыны Казлоўскай.  Вядучы – Андрэй Хадановіч.

У межах “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй логвінаЎ”. 

Пачатак а 19. Уваход – вольны.

 “Доля праўды” – гэта не толькі інтрыгоўны сюжэт, які кружляе сярод маляўнічых дэкарацыяў галіцыйскага гарадка і трымае мёртвым ухопам да апошняй старонкі. Гэты раман - адлюстраванне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.

Паводле прэс-рэлізу