“Зачараваная князёўна: Беларусь”

"У наш час, асэнсаваўшы фальклорную і гістарычную спадчыну беларусаў, пісьменнік Валерый Гапееў зрабіў спробу расшыфраваць генетычны код беларускай нацыі ў сваім новым рамане “Праклён”. Такая спроба пісьменніка заслугоўвае асаблівай павагі з той прычыны, што праз займальны, містычны і дэтэктыўны сюжэт аўтар паспрабаваў заахвоціць чытача да пошуку адказу на складаныя пытанні: хто мы такія, беларусы, якую місію нам наканавана выканаць у Сусвеце?

Невыпадкова сустрэча з пісьменнікам адбудзецца ў сценах Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, бо малады класік нашай літаратуры, быў адным з тых, хто імкнуўся шукаць адказу на гэтыя ж пытанні. Чакаем Вас 13 чэрвеня, пачатак сустрэчы ў 17:13.

Адрас: Літаратурны музей Максіма Багдановіча, вул. Максіма Багдановіча, 7а.

Плата за ўваход: Пытанне да Валерыя Гапеева".

Літаратурны музей Максіма Багдановіча