“Жыцьцё паўторыцца вераю…”

Вечар памяці народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна 

 “Жыцьцё паўторыцца вераю…”

 

 Каб паўтарацца,

 Усё міне.

 Ніколі не старэе стома.

 Хто будзе мной

 Пасьля мяне,

 Я ведаю,

 Каму вядома…

 

Рыгор Барадулін                                               

6 мая 2015 года ў 18:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на мерапрыемства “Жыцьцё паўторыцца вераю…”, прымеркаванае да закрыцця выставы “Рыгор Барадулін. Прыходзім, каб знайсці сябе ў жыцьці…”, створанай да 80-годдзя з дня нараджэння творцы.

Рыгор Барадулін і Алесь Камоцкі

Дзякуючы выставе на працягу некалькіх месяцаў наведвальнікі змаглі прасачыць жыццёвы і творчы шлях народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, адчуць шматграннасць і незвычайнасць таленту гэтай асобы. Перад сучаснікам пісьменнік паўстаў як сын, каханы, бацька, дзед, пісьменнік, сябар, грамадзянін сваёй Бацькаўшчыны, чалавек моцна ўлюблёны ў сваю родную Вушаччыну.

Талент Рыгора Барадуліна адзін з самых значных і самабытных у сучаснай беларускай паэзіі. Невыпадкова, што да яго творчасці звярталіся многія музыканты, у тым ліку знакаміты беларускі бард Алесь Камоцкі, які стварыў на вершы Рыгора Барадуліна два альбомы: “Зорка спагады” (1999 г.) і “Псалмы” (2000 г.). Для выканаўцы народны паэт Беларусі быў не толькі жыццёвым настаўнікам, але і сапраўдным сябрам.

У межах мерапрыемства адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага, прысвечаны светлай памяці Рыгора Барадуліна. Атмасферу вечара створаць песні на вершы паэта ў выкананні барда і цёплыя ўспаміны.

Усіх аматараў і прыхільнікаў творчасці Рыгора Барадуліна і музычнага таленту Алеся Камоцкага запрашаем у Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а).

Уваход вольны!

 

 

Даведкі па тэлефонах: 334-56-21, 335-44-47

Эл.пошта: bellitmuseum@tut.by