Зыгмунт Мінейка: “З тайгі пад Акропаль”
9.11 (чацвер), 18:00. Урачыстае адкрыццё “Месяца польскай літаратуры’2017”. Прэзентацыя кнігі ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі “З ТАЙГІ ПАД АКРОПАЛЬ” з удзелам перакладчыцы Марыны Запартыка, гісторыкаў Вольгі Гарбачовай і Дзмітрыя Матвейчыка; вядзе Андрэй Хадановіч, грае трыа “Вытокі”.
Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А).
Цягам лістапада Польскі Інстытут у Мінску правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, паэтычныя чытанні, прэзентацыю літаратурна-мастацкай выставы і шмат чаго яшчэ. А нагодай для гэтага з’яўляецца традыцыйны, вядомы ўжо многім аматарам прыгожага слова “Месяц польскай літаратуры”. У гэтым годзе імпрэзы “Месяца” захопяць самыя розныя пляцоўкі горада: мы чакаем Вас у музеі, бібліятэцы, галерэі, студэнцкай аўдыторыі і ў бары таксама.
УВАХОД ВОЛЬНЫ на ўсе імпрэзы.
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг