Зорка чэшскай літаратуры Яхім Топал у Мінску

Прэзентацыя рамана “Цэх д’ябла” чэшскага празаіка Яхіма Топала з удзелам аўтара і перакладчыкаў Сяргея Сматрычэнкі і Марыі Мартысевіч.

9 лютага. Кнігарня "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.

Крыху пра кнігу. Камусьці прыйшло да галавы, што ў Беларусь можа быць цікавай замежнікам хіба сваімі пакутамі - тысячамі спаленых у вайну вёсак, мільёнамі забітых, пакалечаных людзей у сталінскія ці нацысцкія часы. Каб зрабіць небывалы музей жудасці, у Беларусь таемна перавозяць са знішчанага чэшскага Тэрэзіна, так бы мовіць, спецыяліста, які мае кантакты на процьму багатых фундатараў…

Паводле прэс-рэлізу