19 чэрвеня -- Дзень нараджэння Васіля Быкава

19 чэрвеня ў 12.00 адбудзецца ўскладанне кветак да магілы Васіля Быкава. У гэты дзень у 1924 годзе нарадзіўся пісьменнік.

Памяць Васіля Уладзіміравіча ўшануюць яго родныя, блізкія, калегі, сябры і прыхільнікі творчасці. Грамадскае аб'яднанне "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае беларусаў прынесці кветкі да магілы спадара Васіля.

Пісьменнік пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.