Этна-спявачка Ірэна Катвіцкая ў кнігарні "логвінаЎ"
Дата публікацыі: 22.05.2013
2806
27 траўня на “Нулявым кніжным кіламетры” заспявае і зайграе лідарка гурту АKANA Ірэна Катвіцкая. Этна-спявачка і піяністка прадставіць свой новы сольны альбом Ethno fantasia.
Пасля невялічкага выступу можна будзе падачыняцца са спявачкай і атрымаць ад яе аўтограф.
Кнігарня "логвінаЎ" (Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19. Уваход – вольны.
Крыху пра альбом Ethno fantasia. Уважлівы слухач тут знойдзе элементы джазу і мінімалізму, раяль эпохі мадэрну, вакал, этнічна напоены адценнямі ад шэпту да крыку, ад калыханкі да горычнай малітвы, а таксама розныя беларускія дыялекты.
Падзяліцца
Электронная пошта: SBP@LIT-BEL.ORG
Усе правы абароненыя.
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі
(для інтэрнэт-рэсурсаў - гiперспасылкi) на «СБП».
САЮЗ БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ
© 2002—2018 гг