125 год «Дудцы беларускай»

19 кастрычніка 2016 года ў 13.00 у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў у творчым конкурсе "Мая дудка", прысвечаным 125-годдзю выхаду ў свет першага беларускамоўнага паэтычнага зборніка "Дудка беларуская" Францішка Багушэвіча.

У конкурсе прынялі ўдзел таленавітыя дзяўчаты і хлопцы з усёй Беларусі. У чатырох намінацыях было зарэгістравана больш за 80 конкурсных работ. Удзельнікі па-акторску чыталі Францішка Багушэвіча, малявалі пісьменніка, пісалі пра яго вершы і эсе, спявалі песні і натхняліся яго творчасцю, стваралі свае творы з сапраўднай “беларускай душой”.

На мерапрыемстве будзе прадстаўлена мастацкая частка конкурсу (выстава), а таксама творы пераможцаў у іншых намінацыях.

Просім удзельнікаў конкурсу паведаміць аргкамітэту аб Вашай прысутнасці/адсутнасці на імпрэзе на эл. пошту konkurs_bellitmuseum@tut.by або па нумары (017) 334-56-21.

Уваход па рэгістрацыйных спісах.

Адрас: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а (Літаратурны музей Максіма Багдановіча, Траецкае Прадмесце, ст.м. Няміга).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21.

Куратар мерапрыемства – малодшы навуковы супрацоўнік Таццяна Ушылава.