Каляднае падарожжа з Пэтсанам і Фіндусам
Дата публікацыі: 20.12.2018
463

23 снежня 2018 г. а 15-й гадзіне Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць усіх, хто любіць зімовыя святы, казкі і прыгоды, завітаць на інтэрактыўную гульню “Каляднае падарожжа з Фіндусам і Пэтсанам” героямі кніг шведскага пісьменніка Свэна Нурдквіста, якія для нас пераклала Надзея Кандрусевіч.
Запрашаем дзяўчынак і хлопчыкаў з мамамі і татамі, бабулямі і дзядулямі. Вас чакае сустрэча са старым Пэтсанам, ягоным катком Фіндусам і Калядным Гномам, а таксама музыка, песні, калядныя цуды, конкурсы і прызы!
Калядны настрой дапамогуць стварыць А. Такінданг, В. Валадзько, В. Дранько-Майсюк.
‼️Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул.М. Багдановіча, 13).
‼️Калі: 23 снежня, 15:00.
‼️Кошт - уваходны квіток у музей:
дзеці да 7 год – бясплатна,
школьнікі, навучэнцы, студэнты – 1,50 руб.,
дарослыя – 3,00 руб.
‼️Набыць квіткі можна загадзя
20, 21 снежня – ў касе музея (вул. М. Багдановіча, 13), з 9:00 да 17:00;
23 снежня – ў касе музея (вул. М. Багдановіча, 13), з 9:00 да 15:00
20-22 снежня - замовіць па тэлефоне: (017) 334-56-21