Мае дзевяностыя. Сяргей Навумчык

navumchyk

16 кастрычніка ў «Арт Сядзібе» пройдзе сустрэча з Сяргеем Навумчыкам «Мае дзевяностыя». За кубачкам кавы паразмаўляем пра першыя гады незалежнасці нашай краіны, як змянялася Беларусь, які стан мовы быў у 90-х. Уваход вольны, але варта зарэгістравацца.

Сяргей Навумчык – журналіст, былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі ХІІ склікання, намеснік Старшыні Рады БНР.
Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі (1990) і абвяшчэнні незалежнасці Беларусі на нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету 25 жніўня 1991 г.

Падзея ў Facebook.