"Мой паэтычны дэбют"

Назіраючы за вядомымі спартоўцамі падчас чэмпіянатаў, наўрад ці хто
задумваецца пра тое, як выглядалі іх першыя спробы ў абраным кірунку.
Чытаючы творы вядомага пісьменніка, таксама наўрад ці нехта задумваецца
пра тое, якімі былі яго першыя літаратурныя крокі: у кімсьці маглі адразу
заўважыць патэнцыял, а да намаганняў іншага паставіцца даволі скептычна.

18 студзеня 2019 г. а 19-й гадзіне Літаратурны музей Максіма
Багдановіча запрашае ўсіх ахвотных на вечарыну “Мой паэтычны дэбют”.

Сустрэча прысвечана 110-годдзю паэтычнага дэбюту ў друку класіка
беларускай літаратуры Максіма Багдановіча (газета “Наша Ніва” №1 за 1909
год, верш “Над магілай”). Гісторыя прызнанага майстра беларускага слова не
была пазбаўлена нюансаў, пра якія якраз і можна будзе даведацца на
вечарыне. Яе гасцямі стануць вядомыя беларускія паэты розных пакаленняў:
Адам Глобус, Людміла Рублеўская, Андрэй Хадановіч, Віктар Лупасін,
Уладзь Лянкевіч, Віка Трэнас, Юля Цімафеева, Георгій Барташ, Таццяна
Светашова.

Кожны з іх распавядзе гісторыю свайго паэтычнага дэбюту ў друку і
падзеліцца тым, як сёння ўспрымае гэтую падзею.

Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск,
вул. М.Багдановіча, 7а – Траецкае прадмесце).

Дата і час: 18 студзеня, пачатак 19-й гадзіне.
Тэлефон для даведак: (8-017) 334-42-69.
Уваход вольны.

Спасылкі на мерапрыемства ў сацсетках:
https://www.facebook.com/events/1129628653879420/
https://vk.com/event176523089