(Не)страшныя казкі Уладзіміра Караткевіча

Скарбніца фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча поўная нечаканых прадметаў. Не ўсе яны маюць дачыненне да самога Максіма, але ад гэтага яны не робяцца менш цікавымі. Пра адзін з іх і пойдзе гаворка на чарговай імпрэзе серыі «Рэлікт», на якой мы знаёмім наведвальнікаў з нашымі фондамі.

Музей прадставіць вашай увазе аўтограф Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, адрасаваны пісьменніку Адаму Глобусу, які дапаможа нам даведацца пра гісторыю стварэння «Страшнай казкі», а таксама распавядзе пра свайго знакамітага суседа па лесвічнай пляцоўцы ў доме на вуліцы Карла Маркса.

Удзельнікі імпрэзы паразважаюць пра казачны фармат, пачуццё гумару, узаемасувязі і ўзаемаўплывы ў творчасці, а лірычным складнікам мерапрыемства будуць песні Рамана Яраша на словы Уладзіміра Караткевіча.