“Неба не дасць памерці…” Да 80-годдзя Леаніда Дайнекі

29.01.2020 г. у 17.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ладзіць мерапрыемства “Неба не дасць памерці…”, прымеркаванае да 80-годдзя з дня нараджэння пісьменніка Леаніда Дайнекі.

Леанід Марцінавіч Дайнека (1940–2019) пісьменнік, паэт. Уваходзіў у склад рэдакцыі часопіса “Маладосць”, з 1972 па 1989г. быў яго адказным сакратаром.

Аўтар гістарычных раманаў, шматлікіх паэтычных зборнікаў. Да апошняга дня жыцця актыўна займаўся творчасцю.

У імпрэзе прымуць удзел: галоўны рэдактар часопіса “Маладосць” Святлана Воцінава, пісьменнікі Эдуард Акулін, Генрых Далідовіч, Леанід Дранько-Майсюк, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Кастусь Цвірка, літаратуратуразнаўцы, кандыдаты філалагічных навук Анатоль Верабей і Таццяна Лаўрык, аўтары і выканаўцы песень Таццяна Беланогая і Кастусь Герашчанка, сваякі і нашчадкі пісьменніка.

 

Уваход вольны

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Калі: 29 студзеня 2020г. у 17.30

Куратар мерапрыемства: Эліна Свірыдовіч, загадчык навукова-асветніцкага аддзела.

Тэлефон: (017) 334-56-21