"Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”
Дата публікацыі: 04.10.2019
286
Штогод 10 кастрычніка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень барацьбы са смяротным пакараннем. З 5 да 10 кастрычніка ў Беларусі пройдзе Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Беларускі ПЭН-цэнтр далучаецца да акцыі і запрашае на імпрэзу "Нельга забіць: смяротнае пакаранне і беларуская літаратура”.
9 кастрычніка ў Беларускім ПЭН-цэнтры літаратары, праваабаронцы, менеджары культурных праектаў будуць узгадваць лёс расстраляных пісьменнікаў, абмяркоўваць прычыны і наступствы рэпрэсій, узгадваць гуманістычныя традыцыі беларускай літаратуры і распавядаць пра асабісты ўдзел у акцыях супраць смяротнага пакарання.
Удзельнікі абмеркавання:
Алесь Бяляцкі - грамадскі дзеяч, праваабаронца, намінант на Нобелеўскую прэмію міра.
Сяргей Сыс - паэт, публіцыст, журналіст.
Паліна Сцепаненка - пісьменніца, літаратуразнаўца, даследчыца творчасці Максіма Багдановіча.
Мадэратар: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
На імпрэзе прагучаць творы на тэму смяротнага пакарання: Сяргей Сыс зачытае свае вершы, а Галіна Дубянецкая прачытае ўрывак свайго перакладу з паэмы Оскара Уальда “Балада Рэдынгскай турмы”, сюжэт якой заснаваны на рэальных падзеях пакарання смерцю Чарлза Томаса Вулрыджа за забойства сваёй жонкі. Завершыць праграму музыка Алесь Лютыч з гурта :B:N.
Месца імпрэзы: Беларускі ПЭН-цэнтр (вул. Залатая горка, 2, 101).
Пачатак а 19.00.
Уваход вольны.