pARTisan: ГЕНЕРАЦЫЯ НУЛЬ?

25 жніўня ў прасторы Studio67 (Партызанскі пр., 2) у 19.00 адбудзецца прэзентацыя новага нумара pARTisan, прысвечанага маладым мастакам і мастачкам, чыя творчасць выбухнула ў апошняе дзесяцігоддзе.

«Можна з упэўненасьцю сказаць, што ў Менску пачынае зьяўляцца аўдыторыя, і мастак становіцца публічнай фігурай, аб’ектам увагі ня толькі замоўцаў або прафэсіяналаў, але й максымальна шырокага й адначасова хоць бы мінімальна падрыхтаванага гледача». Наталля Гарачая

 

Героямі і тэмамі гэтага нумара сталі:

Алеся Жыткевіч, Андрэй Лазуткін, Аляксей Навумчык, Антон Сарокін, Юля Цімафеева; а таксама Анро, BAZINATO, Уладзімір Грамовіч, Аляксей Талстоў, Яўген Шадко, Аліна Швядкова, Юра Шуст і ўдзельнікі праекта BY NOW — Аляксандр Веледзімовіч, Сяргей Гудзілін, Яўген Канаплёў-Лейдзік, Міхаіл Лешчанка, Андрэй Лянкевіч, Аляксандра Салдатава, Вольга Сасноўская, Максім Шумілін. Асобныя артыкулы прысвечаны выставам «XXY» і «Больш за яго».

Аўтары нумара: Вольга Бубіч, Адам Глобус, дэбютавалі: Аляксей Барысёнак і Вольга Сасноўская, Антон Барысенка, Наталля Гарачая, Марына Рахлей, Дар’я Трайдэн, Марыя Яшчанка.

І мы радыя прэзентаваць упершыню на беларуская мове артыкул Барыса Гройса «Палітыка інсталяцыі»!

«У дадзены момант я — нулявы ўзровень беларускай ідэнтычнасьці».

Аляксандр Веледзімовіч, беларускі фатограф, адзін з фіналістаў праекта «BY NOW»

Акрамя знаёмства з аўтарамі і героямі нумара, мультымедыйнай прэзентацыі праектаў Антона Сарокіна і Аляксея Навумчыка і паэтычнага выступу Юлі Цімафеевай, падчас прэзентацыі адбудзецца невялікая дыскусія, прысвечаная адметнасці мастацтва новай хвалі.

 

-           Чым адметнае новае мастацтва? Якія тэмы і медыя абіраюць маладыя творцы?

-           Ці магчыма казаць пра пераемнасць альбо гэта генерацыя, якая гадавалася ў «татальным нулі»?

 

Гасцямі дыскусіі выступяць: крытык і куратарка Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» Аксана Жгіроўская, мастак Міхаіл Гулін, філосаф, кіраўніца канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» (ECLAB) Вольга Шпарага.

 

На вокладцы альманаха: Жанна Гладко. З праекта «Inciting Force».

Выказваем падзяку прасторы Studio67 за дапамогу ў арганізацыі імпрэзы.

 

Уваход вольны!

Паводле прэс-рэлізу