Палеская вечарына ў Карэтным дворыку

19 мая адбудзецца ПАЛЕСКІ СПЕЎНЫ СХОД разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом "Вытокі" з вёскі Дзятлавічы (Лунінецкі раён).

На вечарыне палескіх песень вы пабачыце і паўдзельнічаеце ў сапраўдным веснавым палескім абрадзе, пачуеце і заспяваеце разам з аўтэнтычным калектывам “Вытокі” песні вёскі Дзятлавічы, апынецеся ў атмасферы беларускага Палесся.

Paleski_sxod.jpg


А таксама сюрпрыз ад гурта Vuraj: прагучаць некалькі новых песен з альбома “Літо”, на збор сродкаў для якога ідзе краўдфандынгавая кампанія, і вядомыя палескія песні - “Вэлытай, пэрэпылко”, “Шось у лесе” і іншыя.

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў

Месца: Мінск, вул. Кірыла і Мефодзія, 8

Пачатак а 20.30. Уваход вольны!

Дадатковая па тэлефоне: 8 029 565 72 18, 8 029 341 51 43

Гурт “Вытокі” – унікальны калектыў з Палесся, паслядоўнікі аўтэнтычнай традыцыі спеваў свайго рэгіёну. У снежні 2017 яны ўжо былі гасцямі “Каляднага спеўнага сходу” і запальвалі перад некалькімі сотнямі людзей у клубе Брюгге на “Зімовым канцэрце” гурта Vuraj.

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Ажыццяўляецца дзякуючы ахвяраванням людзей на платформе ТУТ

Спеўны сход у сацыяльных сетках

Facebook
VK
Instagram

YouTube

Talaka

Паводле прэс-рэлізу