Песня з найвышэйшай вежы: новыя “Паэты планеты”

Прадстаўляючы кніжныя навінкі ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а) – сем зборнікаў, якія з’явіліся ў серыі “Паэты планеты” (выдавец Зміцер Колас), паэты-перакладчыкі зладзяць у музеі Максіма Багдановіча вечарыну паэзіі, перастворанай імі па-беларуску.

Лявон Баршчэўскі будзе чытаць вершы італьянскага класіка Умбэрта Сабы, Алесь Разанаў – “Ахвярныя песнаспевы” знакамітага індыйскага набеліста Рабіндраната Тагора, а Andrej Khadanovich – выбраныя творы французскага генія Арцюра Рэмбо. Пекладчыкі_цы паэзіі Zmicier KolasYulya TsimafeyevaІгар КрэбсКацярына Маціеўская (Kaciaryna Macijeuskaja) і Ганна Янкута (Hanna Yankuta) прачытаюць вершы ўжо выдадзеных “паэтаў планеты”, а таксама праанансуюць кнігі, якія толькі рыхтуюцца да друку і з’явяцца ў серыі неўзабаве. 

На вечарыне будуць таксама прэзентаваныя кнігі выбраных вершаў немца Фрыдрыха Шылера, грузіна Нікалоза Бараташвілі, нарвежца Сігб’ёрна Обстфельдэра, амерыканскага набеліста Томаса Стэрнза Эльёта. Будуць даступныя і іншыя зборнікі з серыі “Паэты планеты”.

Пачатак у 19.00. Уваход вольны.