Прэзентацыя кнігі Міхася Зізюка «Таямніца гары Міндоўга»

У Міхася Зізюка выйшла новая дзіцячая кніга «Таямніца гары Міндоўга».

Ігнат, Стась, Мікіта і Юля — неразлучныя сябры. Разам з настаўнікам яны выпраўляюцца ў цікавае падарожжа, спазнаюць знакамітыя мясціны навагрудскай зямлі, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга. Куды прывядуць пошукі верных сяброў, пра што яны даведаюцца, дзе змогуць пабываць — аб усім гэтым, і не толькі, распавядаецца на старонках кнігі. Для сярэдняга школьнага ўзросту.