Прэзентацыя новай кнігі Арнольда Макміліна

17 мая / 19:00 

Прэзентацыя новай кнігі Арнольда Макміліна “Адмова ад традыцыі: кароткая беларуская проза на пачатку ХХІ стагоддзя”.
У атачэнні сваіх герояў. Join us!

Кнігарня "Логвінаў" (Незалежнасці, 37а). Уваход вольны.

Арнольд Макмілін — брытанскі філолаг-славіст, прафесар, папулярызатар беларускай літаратуры. Даследаваў навуковую дзейнасць Карскага, Чачота, творчасць Купалы, Коласа, Багдановіча, Бядулі, Быкава. У 2010 годзе ў Лондане выйшла яго кніга «Напісанае ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 1970-х гадоў да нашых дзён». У 2016 годзе з'явілася кніга «Рунь», у якой аналізуецца творчасць 40 маладых беларускіх паэтаў на падставе іх дэбютных зборнікаў, выдадзеных на пачатку ХХІ стагоддзя.