Презентацыя рамана Наталкі Бабінай «Бодай, Будка»

На прэзентацыі аўтарка распавядзе, навошта напісала гэты раман і як ён пісаўся. Запрошаныя госці: Андрэй Дынько, Юрый Громік, Віктар Місіюк

«На гаварыльні засяроджвацца не будзем. Пасля цяжкага тыдня хочацца адпачыць, таму паслухаем песні, якія спявалі героі рамана, мажліва, паспяваем і самі, мажліва патанцуем і іхныя танцы... Будзе і пара-тройка сюрпрызаў... Прыходзьце, каму цікава», – распавядае аўтарка на сваёй старонцы ў Facebook.