Рэспубліканскі круглы стол да 90-годдзя НАН Беларусі
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы
Да 90-годдзя НАН Беларусі
арганізуюць Рэспубліканскі круглы стол
АДЛЮСТРАВАННЕ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСІ Ў МАСТАЦКАЙ ЛІТАРАТУРЫ
які адбудзецца 21 чэрвеня 2018 года ў г. Мінску
Нацыянальная літаратура з’яўляецца адлюстраваннем менталітэту, культурнай адметнасці, асаблівасцей грамадскага жыцця і гістарычнага шляху беларускага народа. Адзначанае неабходна падкрэсліць і асэнсаваць менавіта да 90-годдзя НАН Беларусі і ў Год малой радзімы таму, што адно з найбольш актуальных пытанняў сучаснасці, якое хвалюе прадстаўнікоў гуманітарнай навукі, – фарміраванне нацыянальнай свядомасці і любові да сваёй краіны на падставе мастацкіх твораў.
Мэта круглага стала: абмеркаванне асноўных дасягненняў прыгожага пісьменства ў адлюстраванні жыцця сучаснай Беларусі і асэнсаванне перспектыў далейшага развіцця мастацкай літаратуры суверэннай Беларусі.
Тэматычныя напрамкі работы круглага стала:
-
чалавек і час у сучаснай літаратуры Беларусі;
-
надзённае ў літаратурна-мастацкім адлюстраванні сучаснікаў;
-
родны кут у творчасці сучасных беларускіх пісьменнікаў;
-
экалагічная і ваенная праблематыка беларускай літаратуры трэцяга тысячагоддзя;
-
развіццё нацыянальнай літаратуры ў кантэксце сусветнай глабалізацыі;
-
сацыяльная адказнасць і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры канца ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя;
-
родная мова як аснова нацыянальнай культуры і літаратуры;
-
нацыянальная літаратура і сучасны стан гуманітарнай навукі і культуры.
Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца: літаратуразнаўцы і літаратары, мовазнаўцы, фалькларысты, гісторыкі, краязнаўцы, культуролагі, мастацтвазнаўцы, філосафы, музеязнаўцы, бібліятэкары.
Рэгламент круглага стала: даклады – да 10 хвілін, паведамленні і выступленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.
Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.
Каб стаць удзельнікам круглага стала, неабходна: адправіць заяўку, аформленую ў адпаведнасці з прыкладзенай да інфармацыйнага ліста формай, не пазней за 15 чэрвеня 2018 года на электронны адрас kruhlystol@tut.by
Удзельнікам, выступленні якіх уключаны ў праграму круглага стала, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.
Іншагароднім удзельнікам праезд, пражыванне і харчаванне аплачваюцца камандзіруючым бокам.
Тэксты выступленняў (дакладаў, паведамленняў) удзельнікаў круглага стала будуць уключаны ў рэцэнзуемы электронны зборнік навуковых артыкулаў, выдадзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі.
Умовы прадастаўлення тэкстаў выступленняў для публікацыі: тэкст выступлення (даклада, паведамлення) неабходна даслаць на электронны адрас kruhlystol@tut.by не пазней за 30 чэрвеня 2018 года.
Патрабаванні да афармлення матэрыялаў для публікацыі:
• ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва населенага пункта, набраныя паўтлустым шрыфтам, выраўноўванне па правым боку;
• назва даклада (паведамлення) – вялікімі літарамі па цэнтры, набраная паўтлустым шрыфтам;
• тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.
• спасылкі ў тэксце афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК Беларусі.
• спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел пад загалоўкам Літаратура, набранага па цэнтры паўтлустым шрыфтам, і афармляецца паводле патрабаванняў ВАК Беларусі.
• аб'ём даклада (паведамлення) разам з малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, адзінарны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням і якія не былі агучаны падчас пасяджэння круглага стала.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электронным адрасе kruhlystol@tut.by і тэлефоне +37529 7755572
Заяўка
на ўдзел у Рэспубліканскім круглым стале
Адлюстраванне жыцця сучаснай Беларусі ў нацыянальнай літаратуры
(Мінск, 21 чэрвеня 2018 г.)
Прозвішча, імя, імя па бацьку |
|
Навуковая ступень |
|
Вучонае званне |
|
Месца працы, горад |
|
Пасада |
|
Назва даклада ці паведамлення |
|
Неабходнасць выкарыстання тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх) |
|
Кантактны тэлефон з кодам |
|
|
|
Дата прыезду і ад’езду (для іншагародніх удзельнікаў) |
|
Неабходнасць браніравання гасцініцы (для іншагародніх удзельнікаў) |
|
Паводле прэс-рэлізу