Саракавіны па Пятру Васючэнку

Саракавіны па Пятру Васючэнку. Інфармацыя ад Marylia Vasiuchenka:

"АСАДКІ ЗАМЕСТ КВЕТАК

Шаноўнае спадарства!

Спадзяемся бачыць Вас у нядзелю 6 кастрычніка на саракавінах па маім бацьку, пісьменніку і крытыку Пятры Васючэнку. Мерапрыемства адбудзецца а 11.00 у калумбарыі Усходніх могілак. Таксама чакаем усіх зацікаўленых на памінальнай вячэры, якая пройдзе а 13.00 у аўстэрыі "У Уршулі" (асобны ўваход у будынку Купалаўскага тэатра).

Усходнія могілкі знаходзяцца ля прыпынку метро "Барысаўскі тракт"; неабходна абысці могілкі справа (калі стаяць тварам да цэнтральнага ўваходу) і спусціцца па лесвіцы. Сектар калумбарыя 96.

Калі ласка, не прыносьце кветкі - на жаль, яны не змесцяцца ў маленькай ячэйцы. Мы будзем удзячны, калі прысутныя пакінуць замест кветак асадкі (ручкі) як апошні дарунак пісьменніку і крытыку.

Мы таксама будзем усцешаны, калі адсутныя запішуць невялікае відэа з выказваннем пра сп. Пятра і дашлюць па адрасе marylia.v@gmail.com. У нас будзе магчымасць паслухаць запісаныя прамовы ў аўстэрыі. Дзякуй."