Слухай новыя галасы! Выпускны ў Школе пісьменніка 7 чэрвеня

7 чэрвеня (чацвер) у 18.30 пачнецца выпускная вечарына ў Школе маладога пісьменніка пры ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў". Уваход вольны!

 Адрас: Мінск, вул. Магілёўская, 2, корпус 2, 4-ы паверх. Культурніцкая прастора "Тартак".

Пісьменніцы і пісьменнікі, якія скончылі навучанне ў 2018 годзе, пачытаюць свае тэксты і раскажуць пра тое, што ім дала Школа.

Сёлета курс прайшлі Аліна Агрэніч, Цімур Буйко, Валянцін Гайдучэня, Марыя Дзербічава, Яўген Казарцаў, Павел Каралёў, Таццяна Карытка, Аляксандра Прывада, Юльяна Пятрэнка, Анастасія Раманчык, Вольга Ропат, Дзмітрый Рубін, Марына Яромка.

У выпускной вечарыне таксама возьмуць удзел выкладчыцы Школы Наталля Паваляева і Ганна Бутырчык, куратарка Школы Алена Казлова. З прывітальным словам ад СБП да вечарыны далучацца старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч. Прадставяць сваіх калег вядоўцы імпрэзы ― маладыя празаікі Юльяна Пятрэнка і Яўген Казарцаў.

Падрабязней пра Школу чытайце ТУТ.