Станіслаў Лем: урокі вялікага фантаста

12 верасня спаўняецца 100 гадоў з нараджэння вялікага польскага фантаста Станіслава Лема (1921-2006). З гэтай нагоды польскі Сейм абраў Станіслава Лема патронам 2021 года. Да гэтай падзеі ў Польшчы і па ўсім свеце прымеркавана вялікая колькасць разнастайных падзей, так ці інакш звязаных з асобай гэтага геніяльнага пісьменніка.

Пра асобу Станіслава Лема, святкаванне 100-годдзя з дня нараджэння і падрыхтоўку беларускага перакладу зборніка навукова-фантастычных апавяданняў «Зорныя дзённікі» пагавораць паэт Андрэй Хадановіч і яго госця - перакладчыца Марыя Пушкіна.

Пасля размовы адбудзецца прэм'ера кароткаметражнага фільма «Пакой» па адным з апавяданняў «Зорных дзённікаў», на якую гледачоў запросіць рэжысёр Кшыштаф Янкоўскі (Польшча). Больш інфармацыі пра фільм на старонцы падзеі https://www.facebook.com/events/543632693373868

Прамая трансляцыя сустрэчы 14 верасня а 18-й гадзіне.