Сустрэча з Ганнай Янкутай

Запрашаем Вас на сустрэчу з таленавітай пісьменніцай, перакладчыцай, літаратурным крытыкам Ганнай Янкутай

Вас чакае прэзентацыя кнігі «Кот Шпрот і таямніца атракцыёнаў», выступ лялечнага тэатра «Пацешка». Вы зможаце не толькі задаць пытанні любімай пісьменніцы, але і ўзяць у яе аўтограф!