Тэатр "Зніч" запрашае

МІНІСТЭРСТВА  КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ                                     

БЕЛАРУСКАЯ  ДЗЯРЖАЎНАЯ ФІЛАРМОНІЯ

БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА “ЗНІЧ”

Тэатральная зала Культурнага цэнтра Касцёла Cв. Сымона і Cв. Алены

вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)

ДВАЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТЫ ТЭАТРАЛЬНЫ  СЕЗОН


ВЕРАСЕНЬ  2018 г.


10

Панядзелак


15-00

Прэм’ера! “Мая Беларусь…” У. Ліпскі (12+)

Монаспекталь
Сцэнічная версія, вядучы – магістр мастацтвазнаўства Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі
Выканаўца – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Ліпскі
Музычнае суправаджэнне – лаўрэат міжнародных конкурсаў Таццяна Шумакова (цымбалы)

Слухаючы пісьменніка, адчуваешь паэзію яго душы, якой напоўнены яго творы. Шчырыя, цёплыя размовы дапамагаюць падумаць аб галоўных аспектах нашага жыцця:  любові да радзімы, людзям, вучобы, паразуменні паміж бацькамі і дзецьмі. Пісьменніка можна слухаць бясконца, ён адкрывае таямніцы жыцця. Свае думкі і натхненне Уладзімір Ліпскі прысвячае ўсім нам – і дзецям, і дарослым…  

У спектаклі гучыць музыка беларускіх кампазітараў В. Іванова, У. Мулявіна, В. Жывалеўскага, В. Кузняцова, В. Кур’яна, М. Сакалоўскага, У. Алоўнікава.

19-00

Прэм’ера! Монаспектакль “Кроткая” Ф.Дастаеўскі (16+)

Драматычны монаспектакль паводле аднайменнага твору Ф.Дастаеўскага

Рэжысёр-пастаноўшчык, аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Вячаслаў Шакалідо

Кампазітар – Алег Залётнеў. Сцэнаграфія – народны мастак Беларусі Барыс Герлаван

Спектакль перадае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ стагоддзя і распавядае гісторыю – сямейную, спавядальную, пра тое, як складана бывае пачуць адзін аднаго… Гэта гісторыя сутыкнення двух самалюбстваў і страчанай магчымасці шчаслівага кахання.

12

Серада


15-00


“Граф Глінскі – Папялінскі” А. Вольскі (6+)

Лялечны монаспектакль

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайныя гісторыі адбыліся з вернымі сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных прыгод і з дапамогаю свайго разумнага сябра, хлопец-сірата Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага… І пайшлі сябры шчасця шукаць. Каго ж яны сутрэлі, з кім пасябравалі,  якія прыгоды адбыліся на іх шляху да шчасця і дзе ж сваё шчасце сябры знайшлі…? Аб гэтым глядачы і даведаюцца на працягу нашага цудоўнага спектакля.

19-00

Прэм’ера! “Невядомае пра вядомых” (12+)

Монаспектакль, прысвечаны жыццю і творчасці народнага артыста СССР Яўгену Глебававу

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – кінарэжысёр Уладзімір Арлоў

У спектакли бярэ удзел Раіса Астрадзінава

17

Панядзелак


15-00

“Мой маленькі прынц” А. дэ Сент-Экзюперы, пераклад Н. Мацяш (12+)

Монаспектакль

Аўтар інсцэніроўкі,  рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

«Зоркім можа быць адно толькі сэрца», - так сказаў маленькі хлопчык, які прыляцеў на Зямлю з асцяроіда, каб знайсці сабе сябра. Але апынуўся ён у пустыні. Мудрая казка пісьменніка-лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы актуальна і на сённяшні дзень....

19-00

“Не праклінай, што я люблю” Н. Гілевіч (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржычкая(цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…

19

Серада


19-00

Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА” паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка (16+)

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева.

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў. Кампазітар – Алег Залётнеў.

Чым чалавек трымаецца ў жыцці? Што дапамагае яму выжыць падчас катастрофы? Толькі сапраўдныя, вечныя каштоўнасці: спачуванне, надзея, вернасць, абавязак і… любоў, якая застаецца, нават калі нашых родных ужо няма побач.

Мама – самы дарагі чалавек. Паэзія Рыгора Іванавіча Барадуліна і сюжэт фантастычнай п’есы

Карэла Чапэка дапамагаюць адкрыць у сваёй душы гэтую ісціну. І вось вакол мамы Далорэс   

збіраюцца яе сыны – урач Ондра, лётчык Іржы, Карнэль і Пётра і малодшы Тоні, які піша вершы.

Сюжэт спектакля запрашае ўсіх нас да шчырай, адкрытай размовы пры святле хатняй лямпы…

24

Панядзелак


15-00

“Вясёлая каруселя” А. Вольскі (6+)

Монаспектакль-сустрэча

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – заслужаная артыстка РБ Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Дар’я Неўмяржыцкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта Артура Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.А хто пажадае стаць хоць на хвіліну музыкантам ці акцерам… - усё  магчыма на нашай чароўнай каруселі!

19-00

“Прыпадаю да нябёс” Я. Янішчыц (16+)

Выканаўца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне (цымбалы) – Марыя Кучынская

“Я думала лёсам мне дадзена многа, і многае, праўда, мне лёс падарыў...”. Гэтыя радкі належаць Яўгеніі Янішчыц, для якой паэзія стала жыццём, сфарміравала яе як асобу. Яе паэтычныя вобразы не адпускаюць чытача, нязменна саграваючы сваім святлом.

25

Аўторак


19-00

Прэм’ера! “На скрыжаванні сноў” (16+)

Монаспектакль

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі – Навум Гальпяровіч

Саліст–інструменталіст – кампазітар Сяргей Кравец



Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч” – Галіна Дзягілева


E-mail: teatr-znich@yandex.by      Заказ білетаў у Інтэрнэце: www.philharmonic.by

Заказ білетаў: +375 17 331 75 53 (гарадскі); +375 33 601 77 70 (MTC); +375 29 631 44 61 (vel);  +375 29 615 26 79 (vel).