Творчая сустрэча з Аляксандрам Ірванцом

7 лютага (пятніца) у 16.30 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца творчая сустрэча з паэтам, празаікам, перакладчыкам, публіцыстам Аляксандрам Ірванцом (Скарбнікам літаратурнай суполкі “Бу-Ба-Бу”, Украіна), якая ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь у межах ХXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу.

Спадар Аляксандр адгукнуўся на заклік Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры “Збіраем Быкава разам!”. Падчас імпрэзы ён прачытае лекцыю “Украінскія пераклады рамана Васіля Быкава “Мёртвым не баліць” у Нью-Ёрку (1966) і ў Кіеве (1990)” і перадасць у дар музею каштоўныя выданні з цікавай гісторыяй.

У вечары прымуць удзел прадстаўнікі выдавецтва “Знання” (Украіна), якія распавядуць пра сучасны стан перакладаў на ўкраінскаую мову класіка беларускай і сусветнай літаратуры.

Упрыгожыць вечар выступленне хора ўкраінскай песні “Криниця” пад кіраўніцтвам Маргарыты Кучук.

Уваход вольны.

Дзе: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

         (вул. Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце, ст. метро “Няміга”)

Калі: 7 лютага, у 16.30

Тэлефон: (017) 334-56-21