Ускладанне кветак Васілю Быкаву

19 чэрвеня ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" запрашае ўшанаваць памяць выдатнага беларускага празаіка, народнага пісьменніка Беларусі Васіля Уладзіміравіча Быкава, якому ў гэты дзень споўнілася б 95 год.

Пачатак в 12.00 на Усходніх могілках (ст. м. "Барысаўскі тракт") каля магілы пісьменніка.

Васіль Быкаў (19.06.1924 — 22.06.2003) — найвядомейшы беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Бычкі на Ушаччыне. З дзяцінства захапляўся маляваннем. У 1939 годзе скончыў 8 класаў Кубліцкай сярэдняй школы, паступіў на скульптурнае аддзяленне Віцебскага мастацкага вучылішча. Аднак увосень 1940 года ў сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сям’і і адменай дзяржаўных стыпендый вымушаны быў пакінуць вучобу. Паступіў у Віцебскую школу ФЗН № 5, дзе вучыўся да мая 1941. У чэрвені 1941 года экстэрнам здаў экзамены за дзясяты клас.

Вайна заспела яго ва Украіне, дзе ён удзельнічаў у абаронных работах. Падчас адступлення, у Белгарадзе, адстаў ад сваёй калоны, пасля быў арыштаваны і ледзь не расстраляны як нямецкі шпіён. Быў мабілізаваны на абарончыя работы. У якасці байца інжынернага батальёна будаваў розныя ваенныя аб'екты ад Гомеля да Варонежа. Зімой 1941—1942 жыў на ст. Салтыкоўка(руск.) бел. і ў г. Аткарску Саратаўскай вобласці, дзе вучыўся ў чыгуначнай школе. Улетку 1942 года быў прызваны ў Чырвоную Армію, скончыў Саратаўскае пяхотнае вучылішча (з 80 выпускнікоў у вайну ацалела толькі чацвёра). Увосень 1943 года прысвоена званне малодшага лейтэнанта. Ваяваў на 2-м і 3-м Украінскіх франтах. Удзельнічаў у баях за Крывы Рог, Александрыю, Знам’янку.

Падчас Кіраваградскай аперацыі паранены ў нагу і жывот (памылкова быў запісаны як загінулы); падзеі пасля ранення паслужылі асновай аповесці «Мёртвым не баліць». Бацькі В. Быкава атрымалі паведамленне, што іх сын мужна загінуў у баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі каля Кіраваграда (гэта было засведчана на абеліску). У пачатку 1944 года тры месяцы знаходзіўся ў шпіталі.

В. Быкаў выжыў і ваяваў далей, удзельнічаў у Яса-Кішынёўскай аперацыі, вызваленні Румыніі. 3 дзеючай арміяй прайшоў Румынію, Балгарыю, Венгрыю, Югаславію, Аўстрыю — старшым лейтэнантам, камандзірам узвода палкавой, потым армейскай артылерыі. Служыў на Украіне, у Беларусі, на Далёкім Усходзе. Пасля дэмабілізацыі В. Быкаў жыў у Гродне (з 1947), працаваў мастаком у гродзенскіх майстэрнях, у рэдакцыі абласной газеты «Гродзенская праўда» (1947—49). У 1949—55 зноў служыў у Савецкай Арміі. Канчаткова дэмабілізаваўшыся (маёр запаса), працаваў літаратурным супрацоўнікам, літаратурным кансультантам газеты «Гродзенская праўда» (1956—72).

Сябра Саюза пісьменнікаў СССР з 1959 года. Быў абраны сакратаром Гродзенскага аддзялення СП БССР (1972—78). У 1978 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Мінск. 3 гэтага часу займаўся выключна творчай працай. Уваходзіў у склад праўлення СП СССР, Рады СП БССР, рэспубліканскага Савета Фонда міру. Ганаровы грамадзянін Ушацкага раёна. У 1988 годзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускага народнага фронту. Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (1978—89). Народны дэпутат СССР (1989). Бескампраміснасць прозы Быкава часта станавілася прычынай нападаў савецкай крытыкі, якая абвінавачвала пісьменніка ў ачарненні савецкага ладу. Быў прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра(руск.) бел.. У 1990 абраны прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», заставаўся на гэтай пасадзе да 1993 года. Перад першымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі (чэрвень 1994 года) быў даверанай асобай кандыдата Зянона Пазняка, выступаў у гэтай якасці ў час паездак па Беларусі і на тэлебачанні.

Нападкі на Васіля Быкава, якія зноў пачаліся на радзіме ў сярэдзіне 1990-х гг., і стан здароўя сталі прычынай выезду за мяжу. У пачатку 1998 года Васіль Быкаў на запрашэнне Фінскага ПЭН-цэнтра вырашыў пажыць у Фінляндыі, куды і пераехаў разам з жонкай у чэрвені таго ж года. У снежні 2002 Васіль Быкаў пасяліўся ў Чэхіі, перад гэтым пэўны час жыў у Германіі. У 2002 апублікаваў кнігу ўспамінаў «Доўгая дарога дадому». У Чэхіі перанёс аперацыю, пасля паляпшэння самаадчування прыехаў наведаць Беларусь. Памёр 22 чэрвеня 2003 года ў 20 гадзін 30 хвілін у рэанімацыйным аддзяленні анкалагічнага шпіталю ў Бараўлянах, пад Мінскам.

Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. Падчас пахавання быў адпеты ўніяцкімі святарамі, труну пісьменніка накрылі бел-чырвона-белым сцягам.

Аўтар твораў «Жураўліны крык» (1959), «Трэцяя ракета» (1961), «Пастка» (1962), «Альпійская балада» (1963), «Праклятая вышыня» (1968), «Мёртвым не баліць» (1965), «Сотнікаў» (1970), «Абеліск» (1971), «Дажыць да світання» (1972), «Воўчая зграя» (1974), «Яго батальён» (1975), «Круглянскі мост» (1968), «Пайсці і не вярнуцца» (1978), «Знак бяды» (1982), «Кар'ер» (1985), «У тумане» (1988), «Аблава» (1989), «Сцюжа» (1969, 1991),  «На чорных лядах», «Бедныя людзі» (абодва — 1994), «Жоўты пясочак», «Зенітчыца», «Палкаводзец», «Палітрук Каламіец», «Падоранае жыццё» (усе — 1995),  «Пакахай мяне, салдацік» (1996), «Ваўчыная яма» (1999), «Балота» (2001), «На крыжах» (1992), «Крыжовы шлях» (1998),  «Доўгая дарога дадому» (2002), «Бліндаж» (2007) увайшлі аповесці «Бліндаж» (1987) і «Апошні баец» (1958), якія раней не ўключаліся аўтарам у ніводзін свой зборнік.