Вечарына “Дзеяслова” ў Оршы

23 траўня ў Воршы адбудзецца вечарына-прэзентацыя літаратурна-мастацкага часопіса “Дзеяслоў”. У імпрэзе возьмуць удзел старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і рэдактар выдання Барыс Пятровіч, супрацоўнікі рэдакцыі: пісьменнікі Алесь Пашкевіч і Анатоль Івашчанка, паэт Усевалад Сцебурака, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Пачатак імпрэзы 17:30

Гатэль “Орша” (г. Орша, ул. Міра, 11)

Запрашаем усіх аматараў літаратуры. 

Уваход вольны!