Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітрый Якаўлевіч

Бугаёў Дзмітры, нарадзіўся 12.01.1929 г. у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1945-1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай навучальні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне гэтага інстытута і скон-чыў яго ў 1952 г. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), выкладаў беларускую літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1955-1959)

Бугаёў Дзмітры, нарадзіўся 12.01.1929 г. у вёсцы Сычык Крычаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1945-1948 гг. вучыўся ў Магілеўскай педагагічнай навучальні. Працаваў настаўнікам у Крытышынскай сямігадовай школе Іванаўскага раёна і адначасова займаўся на факультэце мовы і літаратуры Магілеўскага педагагічнага інстытута. У 1949 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне гэтага інстытута і скон-чыў яго ў 1952 г. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры Менскім педагагічным інстытуце (1952-1955), выкладаў беларускую літаратуру ў Мазырскім педагагічным інстытуце (1955-1959), быў навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1959-1964). З 1964 г. - дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Кандыдат філалагічных навук, прафесар. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1961 г.

У друку выступае з літаратуразнаўчымі і крытычнымі артыкуламі з 1957 г.Удзельнічаў у стварэнні «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964-1966).

Адзін з аўтараў і рэдактараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў універсітэта «Беларуская савецкая літаратура» (ч. 1 - 1981, ч. 2 - 1982).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1984) за кнігу «Талент і праца».

Бібліяграфія

«Шчодрае сэрца пісьменніка». 1963 г.

«Паэзія Максіма Танка». 1964 г.

«Уладзімір Дубоўка». 1965 г.

«Максім Гарэцкі». 1968 г.

«Шматграннасць». 1970 г.

«Зброяй сатыры, зброяй праўды». 1971 г.

«Вернасць прызванню: Творчая індывідуальнасць Івана Мележа». 1977 г.

«Талент і праца». 1979 г.

«Чалавечнасць». 1985 г.

«Васіль Быкаў». 1987 г.

«Арганічнасць таленту». 1989 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс