Кацюшэнка Міхаіл Пятровіч

Кацюшэнка Міхаіл Пятровіч

Кацюшэнка Міхась, нарадзіўся 01.03.1947 г. у г. Менску ў сям'і служачага.

Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). З 1966 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» - літсупрацоўнікам, намеснікам адказнага сакратара, загадчыкам аддзела. З 1975 г. - інструктар аддзела спартыўнай і абаронна-масавай работы, з 1977 г. - намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМБ. У 1979-1984 гг. - рэдактар газеты «Знамя юности».

Кацюшэнка Міхась, нарадзіўся 01.03.1947 г. у г. Менску ў сям'і служачага.

Скончыў вячэрняе аддзяленне факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). З 1966 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» - літсупрацоўнікам, намеснікам адказнага сакратара, загадчыкам аддзела. З 1975 г. - інструктар аддзела спартыўнай і абаронна-масавай работы, з 1977 г. - намеснік загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі ЦК ЛКСМБ. У 1979-1984 гг. - рэдактар газеты «Знамя юности». У 1984-1987 гг. вучыўся ў аспірантуры Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС. З 1987 г. - намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Крыніца». Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1981 г. Першае апавяданне апублікаваў у 1968 г. (газета «Чырвоная змена»).

Бібліяграфія

«Первая осень». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1972 г.

«Трэці раунд». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1977 г.

«Адзін дождж на ўсіх». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1979 г.

«Дні, як усе іншыя». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1981 г.

«Сустрэча пасля развітання». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1984 г.

«Урок маўчання». Раман, апавяданні. 1988 г.

«Прызнанне левага крайняга». Раман, аповесць. 1990 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс