Клышка Анатоль Канстанцінавіч

Клышка Анатоль Канстанцінавіч

Клышка Анатоль, нарадзіўся 16.04.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні (1949-1952). Працаваў карэктарам у наваградскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958 г. працаваў інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ, са снежня 1958 г. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 г. - у рэдакцыі часопіса «Полымя».

Клышка Анатоль, нарадзіўся 16.04.1935 г. у вёсцы Данейкі Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Наваградскай педагагічнай навучальні (1949-1952). Працаваў карэктарам у наваградскай гарадской газеце «Звязда», адказным сакратаром рэдакцыі газеты «Фізкультурнік Беларусі». Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Быў супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958 г. працаваў інструктарам па друку ЦК ЛКСМБ, са снежня 1958 г. вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР, з 1960 г. - у рэдакцыі часопіса «Полымя». З 1961 па 1963 гг. - старшы рэдактар сцэнарнага аддзела кінастудыі «Беларусьфільм», пасля зноў у «Полымі» - літработнік аддзела крытыкі, рэдактар аддзела навукі і мастацтва. З 1971 г. - загадчык лабараторыі навучання грамаце, а потым аддзела навучання літаратуры Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР. У 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі выдавецтва «Юнацтва», у 1986-1990 гг. - загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1960 г.

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны і іншымі медалямі.

У 1950 г. у наваградскай газеце апублікаваў першы верш. З літаратурна-крытычнымі артыкуламі выступае з 1953 г. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет (асобныя раздзелы апублікаваны ў часопісе «Спадчына», 1989-1990).

Бібліяграфія

«Права на верш». Кніга літаратурна-крытычных артыкулаў. 1967 г.

«Буквар». 1969 г., 23 выданні.

«Пропісы да «Буквара». 1969 г., 4 выданні.

«Пропісы для 1 класа». 1973 г., 18 выданняў.

«У лясах Белавежы». Кніга для дзяцей. 1975 г.

«Самая лепшая хатка». Кніга для дзяцей. 1976 г.

«Верасок». Дапаможнік для 1 класа. 1978 г., 3 выданні.

«Вярэнька загадак». Кніга для дзяцей. 1982 г.

«Францыск Скарына, альбо Як да нас прыйшла кніга». Кніга для дзяцей. 1983 г.

«Шыльдбюргеры. Па-нямецку пачуў, па-беларуску збаяў А.Клышка». Казкі. 1983 г.

«Чабарок». Чытанка для 4 класа школ з расейскай моваю навучання. 1989 г.

«Святло праз стагоддзі». Кніга для дзяцей. 1990 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс