Лужкоўскі Віктар Іванавіч

Лужкоўскі Віктар Іванавіч

Лужкоўскі Віктар Іванавіч

Лужкоўскі Віктар Іванавіч Нарадзіўся 2 сакавіка 1942 г. у в. Комсенічы Круглянскага раёна ў сялянскай сям’і. У 1948 г. паступіў у Магілёўскае чыгуначнае вучылішча. Пасля накіраваны на працу ў Мінск.

Закончыў будаўніча-тэхналагічны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута, працаваў на будоўлях Мінска, вядучым інжынерам Мінскага мотавелазавода, з 1990 г. — дырэктарам Дома літаратара ў Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

Свае першыя вершы надрукаваў у 1985 г. у газеце “Чырвоная змена”. Потым друкаваўся ў часопісах “Вожык”, “Маладосць”, “Беларусь”, “Полымя”,
у альманаху “Дзень паэзіі”, газетах “ЛіМ” і інш. Першую кніжку вершаў “Смага” выдаў у 1991 г., зборнік “Лістапад у Траецкім прадмесці” – у 1993 г., “У кратэры вулкана” – у 1995 г. Адметная рыса яго таленту – шчырасць, вобразнасць, дакладнасць слова і радка. Валодае жывым народным словам, умее пісаць каларытна, вобразна, знаходзіць свае фарбы, метафары.

Член СП Беларусі з 1994 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс