Малец Іван Вільгельмавіч

Малец Іван Вільгельмавіч

Малец Іван Вільгельмавіч

Малец Іван Вільгельмавіч

Малец Янусь (Іван) Вільгельмавіч нарадзіўся 8 лютага 1951 года ў вёсцы Хрыстова Пастаўскага раёна.

Пасля заканчэння васьмігодкі вучыўся ў Полацкім ГПТВ-66, працаваў на заводзе ў Віцебску, скончыў марскую школу ў горадзе Находка на Далёкім Усходзе. Служыў у войску ў Бірабіджане і ў сяле Князе-Валконскае пад  Хабараўскам. Пасля службы скончыў завочна БДУ імя У. І. Леніна (1977-1983 гг.). Працаваў у літаратурным аддзеле часопіса “Вожык”, а таксама ў розных арганізацыях па рабочых спецыяльнасцях.

У 1992 годзе выйшла ягоная кніга гумарыстычных вершаў і пародый “Бедны конь”, а ў 1994 кніга гумару і сатыры “Трава ў вушах”. У 1995 годзе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура” пабачыў свет зборнік лірыкі “Родны мацярык”. У 2005 годзе ў выдавецтве “Тэхнапрынт” выйшаў зборнік лірыка-публіцыстычнай і гумара-сатырычнай паэзіі, літаратурных пародый “Намінальны людзель”, а ў 2006 годзе ў выдавецтве “Логвінаў” кніга гумару і сатыры на рускай мове “С ума сойти!”. Творы Я. Мальца змяшчаліся ў калектыўных зборніках “Лагодны промень раніцы”, “Асцюкі за каўняром”, “Анталогія беларускай пародыі”, “Анталогія беларускай эпіграмы”, “Краса і сіла”,  “Дзе Мядзелка песні пяе…”  і  інш.

Займаецца таксама літаратурнай крытыкай. Даследаваў вядомую ананімную  паэму “Сказ пра Лысую Гару”. Практычна першым публічна назваў імя сапраўднага аўтара.

Сябар ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" з 1994 года.

Бібліяграфія

“Кантрасты” (Калектыўны зборнік “Лагодны промень раніцы”, 1988)

“Бедны конь” (1992)

“Трава ў вушах” (1994)

“Родны мацярык” (1995)

“Намінальны людзель” (2005)

“С ума сойти!” (2006)

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс