Нардштэйн Міхаіл Саламонавіч

Нардштэйн Міхаіл Саламонавіч

Нардштэйн Міхаіл Саламонавіч

Нардштэйн Міхаіл Саламонавіч

Міхаіл Саламонавіч Нардштэйн нарадзіўся 24 студзеня 1924 года ў мястэчку Абчуга Крупскага раёна Мінскай вобласці.

У 1934 годзе сям’я пераехала ў Падмаскоўе. У 1952 годзе скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут і па размеркаванні працаваў у Мінусінску супрацоўнікам дзяржархіва, пазней быў пераведзены ў Енісейскі дзяржархіў. У жніўні 1953-га прызваны ў армію. У 1955 скончыў Хабараўскае артылерыйскае вучылішча. З 1961 года — ваенны журналіст, 15 гадоў адпрацаваў у Беларускай вайсковай акрузе. У 1989—1991 быў спецкарам рэспубліканскай моладзевай газеты “Знамя юности”, у 1992—1999 — гадоўны рэдактар яўрэйскай рэспубліканскай газеты “Авив”. З 1999 года жыве ў Германіі. Грамадзянін Беларусі.

Журналіст, публіцыст, літаратурны крытык. Аўтар кнігі ў 2 тамах «Рубиконы. Очерки одной жизни и не только» (2008).

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс