Папковіч Уладзімір Антонавіч

Папковіч Уладзімір Антонавіч

Папковіч Уладзімір Антонавіч

Папковіч Уладзімір Антонавіч

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода.

Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і прапаганды пры Савеце Міністраў БССР (1962-1963), старшым выкладчыкам кафедры замежных моў Менскай вышэйшай інжынерна-радыётэхнічнай навучальні (1963-1964), інжынерам-перакладчыкам аддзела тэхнічнай інфармацыі Менскага оптыка-механічнага завода. У 1966-1970 гг. настаўнічаў у школе № 20 у Віцебску, у Віцебскім педінстытуце. Зноў працаваў інжынерам-перакладчыкам. З 1973 г. выкладчык нямецкай і ангельскай моў Віцебскага індустрыяльнага тэхнікума, з 1982 г. - старшы выкладчык Віцебскага педінстытута. Сябра СП СССР з 1981 г.

У друку выступае з 1962 г. з вершамі і апавяданнямі.

Бібліяграфія

«На досвітку». Зборнік вершаў. 1978 г.

«Зерне». Зборнік вершаў. 1982 г.

«Востраў без маяка». Пераклад на беларускую мову кнігі Р.Крафта. 1987 г.

«Самы кароткі цень». Зборнік вершаў. 1988 г.

«Вяртанне да сябе». Пераклад на беларускую мову кнігі І.Р.Бехера. 1988 г.

«Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму». 1989 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс