Санько Валерый Аляксеевіч

Санько Валерый Аляксеевіч
Пісьменнік, журналіст, краязнавец, доктар нар. медыцыны, член-кар. МАЭН, аўтар кніг – проза, прыкметы, лячэнне травамі.
Нарадзіўся 29 жніўня 1939 г. у в. Вялікая Сліва Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958), служыў у арміі, працаваў фельчарам у Пінскім раёне, Мінску.
Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (завочна, 1961–1967), аспірантуру ІМЭФ АН БССР (завочна, 1968–1972), Мінскую ВПШ (1976–1978). Працаваў у газетах «Чырвоная Змена», «Звязда», выдавецтвах «Беларусь», «Народная асвета», «Полымя», «Хата».
Сябар ТБМ, ЗБС “Бацькаўшчына”.
Бібліяграфія
Надрукаваў звыш 340 артыкулаў, 17 празаічных і навуковых кніг: «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Знаёмства» (1982, аўтар аповесці), «Размова з прыродай. Народныя прыкметы» (1990, сумесна з В.Э.Шомадзі), «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999), «Гаворыць – Старажытны Рым, гавораць – пра Старажытны Рым» (2003), «Прыроды шчодрыя дары» (1992, сумесна з Н.І.Аляксейчык), «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009), «Грэх на іх нязмыўны» (2013), «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (2013).