Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч

Сідарэвіч Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч Анатоль (01.03.1948, хутар Доўгі лес на Піншчыне), публіцыст, літаратурны крытык і гісторык, крытык камуністычнае ідэалёгіі.

Скончыў філязофскае аддзяленьне гістарычнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Са сьнежня 1966 працаваў у раённай газэце «Савецкае Палессе» (Ганцавічы). Далей працаваў загадчыкам клюбу ў вёсцы. Падтрымліваў актыўныя сувязі з менскімі апазыцыйнымі коламі, перш за ўсё з такімі людзьмі, як Алесь Разанаў, Віктар Ярац, Леў Барташ... Улетку 1968 яго зноў пазбавілі працы, на гэты раз у сельскім клюбе. У жніўні 1968 адкрыта выказваўся супраць акупацыі савецкімі войскамі Чэхаславакіі.

У 1970-я гады актыўна інтэгруецца ў менскую вольнадумную супольнасьць, у 1973 уваходзіць у кантакт з «Акадэмічным асяродкам». У 1980-я гады Сідарэвіч стаў заўважным публіцыстам і літаратурным крытыкам. У 1981-1985 працаваў загадчыкам аддзела крытыкі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1987-1992 узначальваў літаратурны аддзел часопісу «Крыніца». Дасьледуе старонкі гісторыі Беларусі XX стагодзьдзя, забароненыя ў савецкай гістарыяграфіі - узьнікненьне Беларускае Народнае Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе, дзейнасьць буйных прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай і дэмакратычнай думкі пачатку стагодзьдзя братоў Луцкевічаў. Як толькі ў другой палове 1980-х зьявілася магчымасьць публікаваць творы на гэтую тэму, Сідарэвіч зрабіў некалькі важных гістарыяграфічных публікацыяў. Найбольш заўважнай сталася ягоная кніга «Антон Луцкевіч», апублікаваная ў часопісе «Нёман» (1990, № 7).

19.10.1988 удзельнічае ва Ўстаноўчай канфэрэнцыі «Мартыралёгу Беларусі», на якой быў створаны Арганізацыйны камітэт Беларускага Народнага фронту «Адраджэньне», а ў чэрвені 1989 выступае з рэфэратам аб сувэрэнітэце на Ўстаноўчым зьезьдзе БНФ.

У канцы 80-х - пачатку 90-х стаў адным з заснавальнікаў адроджанае Беларускае Сацыял-Дэмакратычнае Грамады. З 1990 ён сакратар Ініцыятыўнага, а пасьля Арганізацыйнага камітэта Грамады; 02-03.03.1991 - удзельнік Устаноўчага зьезду Грамады, абраны сябрам Цэнтральнай Рады Выканаўчага камітэту.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс