Васілевіч Алена Сямёнаўна

Васілевіч Алена Сямёнаўна

Васілевіч Алена Сямёнаўна

Васілевіч Алена Сямёнаўна

нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.

Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950).

Васілевіч Алена, нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.

Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».

Бібліяграфія

«У прасторах жыцця». 1947 г.

«Шляхі-дарогі». 1950 г.

«Блізкія знаёмыя». 1954 г.

«Заўтра ў школу». 1956 г.

«Сябры». 1958 г.

«Апавяданні». 1959 г.

«Падслухала сэрца». 1960 г.

«Калінавая рукавічка». 1963 г.

«Я з вамі». 1964 г.

«Расці, Ганька». 1966 г.

«Доля цябе знойдзе». 1968 г.

«Пісар страявой часці». 1969 г.

«Новы свет». 1970 г.

«Пачакай, затрымайся...». 1970 г.

«Пачакай, затрымайся...». 1972 г.

«Адно імгненне». 1975 г.

«Мыс Добрай Надзеі». 1977 г.

«Выбраныя творы ў 3 тамах». 1982-1983 гг.

«Шурка Рэмзікаў». 1985 г.

«Люблю, хвалююся, жыву». 1986 г.

«Элегія». 1988 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс