Яўменаў Леанід Фёдаравіч

Яўменаў Леанід Фёдаравіч

Яўменаў Леанід, нарадзіўся 22.07.1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954-1958 гг. - сакратар Менскага гаркама камсамола. У 1961-1970 гг. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. - лектар ЦК КПБ. З 1971 г. - міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА.

Яўменаў Леанід, нарадзіўся 22.07.1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954-1958 гг. - сакратар Менскага гаркама камсамола. У 1961-1970 гг. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. - лектар ЦК КПБ. З 1971 г. - міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 г. - загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 г. - загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 г. - загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1981 г.

Выступае ў друку з мастацкімі творамі з 1949 г. (бабруйская газета «Камуніст»). Перакладае сучасную французскую і франкамоўную паэзію.

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. 

Бібліяграфія

«Чужая планета». Зборнік паэзіі. 1980 г.

«Філасофія антымарксізму і дыялектыка». Навуковая праца. 1981 г.

«Блізкія далі». Зборнік паэзіі. 1983 г.

«Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве». Навуковая праца. 1983 г.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс