Эва Суса, Бэнджамэн Шо "Снежны чалавек"

Эва Суса, Бэнджамэн Шо "Снежны чалавек"

Простая і мілая гісторыя сяброўства двух братоў Уна і Макса са снежным чалавекам аздоблена мастаком Бэнджамэнам Шо. Кніга мае вялікі фармат і добрую паліграфію.

Дарэчы, каб знайсці ўдалую назву для серыі, яе заснавальнікі звярнуліся па дапамогу падпісчыкаў старонак СБП у сацыяльных сетках. Назву “Каляровы ровар” прапанавала перакладчыца Паліна Маслянкова. У падзяку яна атрымае адзін з асобнікаў новай кнігі.

Стваральнікі серыі “Каляровы ровар” спадзяюцца, што яе змогуць папоўніць творы ўдзельнікаў літаратурнага конкурса “Экслібрыс” імя Янкі Маўра, працы на які прымаюцца да 1 жніўня.