Алена Гінько. Я думала душой: Інтымная лірыка

Алена Гінько. Я думала душой: Інтымная лірыка

Кніга «Я думала душой…», якая выйшла ў выдавецтве «Кнігазбор», для Алены Гінько — трэцяя ў яе бібліяграфіі. Аўтарка ўжо мае вершаваныя зборнікі “Самотная птушка” і “Пяшчота пры журбе”.

Алена Гінько — паэтка, ураджэнка Пастаўшчыны, выпускніца філалагічнага факультэта БДУ, жыве і працуе ў Віцебску выкладчыцай беларускай мовы і літаратуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001 года.

Як можна меркаваць з назваў кніг, у цэнтры ўвагі аўтаркі — інтымная лірыка, якая перадае ўсю гаму чалавечых пачуццяў. Кранальная шчырасць і непасрэднасць у выяўленні эмоцый — тое, што будзе блізкім кожнаму чытачу. Асабліва жанчынам — бо многія вершы апісваюць пачуццёвы досвед лірычнай гераіні, якая шукае сваё каханне.

Замовіць кнігу на knihi.by