Аляксей Шэін. Сем камянёў: Раман-казка

Аляксей Шэін. Сем камянёў: Раман-казка

У адным з інтэрв’ю аўтар прызнаецца, што яшчэ з дзяцінства марыў стаць пісьменнікам, і падчас працы арыентаваўся на класіку фэнтэзійнага жанру — «Хронікі Нарніі» Клайва Льюіса і «Уладара пярсцёнкаў» Джона Толкіена. 

— Увогуле, кніга пра тры рэчы — каханне, веру і свабоду. Галоўнага героя завуць Ясь, ён падлетак. Ясь трапляе ў чароўную краіну Эферыю, дзе змагаецца за жыццё сваёй невылечна хворай сяброўкі Міркі. Выпадкова Ясь даведваецца, што ў Эферыі калісьці была крыніца жывой вады. Сюжэт пабудаваны вакол пошукаў жывой вады — трэба знайсці сем камянёў, якія падкажуць, дзе схаваная крыніца. Акрамя таго, краіну Эферыю захапіў самазванец, які кіруе народам несправядліва. Галоўны герой паралельна змагаецца і за тое, каб вярнуць свабоду ў краіну Эферыю, — расказвае Аляксей Шэін.

Афармленне вокладкі кнігі, а таксама малюнкі ў тэксце належаць мастаку Раману Суставу, для якога гэта быў першы досвед працы над менавіта беларускамоўнай кнігай.

Шукайце раман-казку «Сём камянёў» у мінскіх кнігарнях «Акадэмкніга» і «ЛогвінаЎ», у інтэрнэт-крамах imbryk.by і prastora.by, knihi.by.