Анатоль Брусевіч. Апошні дзень

Анатоль Брусевіч. Апошні дзень

У серыі "Кнігарня пісьменніка" выйшла выданне "Апошні дзень". Вершы, што ўвайшлі ў свежы зборнік паэта, перакладчыка, выкладчыка, сябра СБП Анатоля Брусевіча – наздзіў роўныя па настроі як для тэкстаў, што ствараліся цягам шасці гадоў. Аўтар – адзін з самых яскравых прадстаўнікоў стылю неадэкаданс у беларускай паэзіі.

Паўз увесь зборнік праходзяць скразныя вобразы Восені, Шэрасці, Ночы і, вядома ж, Смерці з іншымі вербальнымі маркерамі стылю. Відавочна, гэта тэксты, якія ствараюцца ад душэўнага суму ці, нават, вусцішнасці быцця. Але – дэкаданс Брусевіча не сур’ёзна-змрочны. Ён з дамешкам іранічнасці, метафізічнае тугі па святле і вясне. З верай, што прыйдзе дзень новы.