Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі

Андрасюк Міхась. Вуліца добрай надзеі: апавяданні. – Мінск: Медысонт, 2010. – 304 с. –( Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 7.)

Новая кніга Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінулым і сучасным каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасць стыля, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм, цікавы сюжэт і... бязмежная любоў аўтара да сваіх герояў, большасць з якіх сустракалася яму ў жыцці, і яму толькі заставалася занатаваць іх характары і вобразы. Варта сказаць, што гэта першая кніга беластоцкага аўтара, выдадзеная ў Беларусі.