Брама: літаратурна-мастацкі альманах

Брама: літаратурна-мастацкі альманах

Нагадаем, што свае альманахі маюць таксама Гродзенскае (“Новы Замак”) і Брэсцкае (“Жырандоля”) абласныя аддзяленні СБП. Гомельскія літаратары таксама рыхтуюць першы выпуск свайго выдання.

У першым выпуску альманаха “Брама” змешчаныя паэзія, проза, драматургія, а таксама пераклады і літаратуразнаўчыя артыкулы, успаміны і эсэ, прысвечаныя жыццю і творчасці Сяргея Грахоўскага, Аляксея Пысіна, Міхася Ларчанкі, Рыгора Бярозкіна, Яўгеніі Янішчыц, Янкі Сіпакова. Усяго на старонках “Брамы” апублікаваныя матэрыялы 27 аўтараў.