Галіна Каржанеўская. "Што варта радасці і слёз..."

Галіна Каржанеўская. "Што варта радасці і слёз..."

Крытык Усевалад Сцебурака ў сваёй рэцэнзіі адзначае

"Кніга спадарыні Каржанеўскай сталася не проста фіксацыяй рэальных падзеяў з асабістага жыцця і лёсу сямейнікаў ды землякоў, але і іх праекцыяй ва ўнутраным свеце чалавека і творцы.

Асаблівасцю кнігі з’яўляецца выкарыстанне розных літаратурных жанраў – паэзіі і прозы, якія дапаўняюць адзін аднога і надаюць тэксту адпаведныя аўтарскай задуме адценні, ды лірычную ці, наадварот, рэалістычна-гістарычную афарбоўку.

Па задуме аўтара ў кнізе структурна выдзеленыя дзве часткі. Асобна адлюстраваныя два перыяды жыцця – ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы – злучаны з Лагойшчынай, дзе спадарыня Каржанеўская жыла ў весцы Янушкавічы і настаўнічала ў мястэчку Плешчаніцы".

Каржанеўская, Г. "Што варта радасці і слёз..." : біяграфія ў вершах і нарысах / Галіна Каржанеўская. -- Мінск : Кнігазбор, 2013. -- 100 с. -- (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" ; вып. 34).