Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом

Мікола Захаранка. І тады ўдарыў бом

"Трагедыя чалавечага жыцця і яго святочная весялосць кіруюць думкамі і ўчынкамі герояў гэтай кнігі", паведамляецца ў анатацыі да зборніка. Будзённыя падзеі пераплятаюцца ў аповедзе з фантастычным і казачным, таму чытачу не будзе сумна. Як і самому аўтару, які гуляецца з сумяшчэннем несумяшчальнага, балансуе на мяжы трагедыі і камізму.

Мікола Захаранка нарадзіўся ў 1949 годзе на Гомельшчыне. Па адукацыі філолаг. Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса "Полымя" (2001), літаратурнага конкурсу газеты "Звязда". П'еса "Паехалі!" ставілася ў 1996 годзе на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.