Новы замак. Пяты выпуск

Новы замак. Пяты выпуск

Рэдактар выдання Сяргей Астравец.

Проза, паэзія, а таксама нон-фікшн: кінагісторыя, успаміны, архіў, публіцыстыка, літаратуразнаўства, -- усяго 26 аўтараў.

Свой літаратурна-мастацкі штогоднік Гарадзенская філія ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе 5 год запар. Сёлета, як і летась, вечарына сабрала вялікую колькасць публікі: сябры пісьменніцкай арганізацыі, літаратары-пачаткоўцы, чытачы і прадстаўнікі прэсы.