Палац № 3: літаратурны альманах

Палац № 3: літаратурны альманах

Адметнасцю нумара з’яўляецца тое, што нямала аўтараў друкуецца тут упершыню. Такім чынам, “Палац” для іх бачыцца аналагам мясцовага літаратурнага часопіса, якога відавочна бракуе рэгіёнам. Ды і сам змест пераконвае: літаратары Гомельшчыны выдатна спраўляюцца з укладаннем, прадстаўляючы ў кніжцы альманаха і маладзейшых, і заслужаных аўтараў, прозу і паэзію, эсэістыку і навуку, публіцыстыку і мемуарыстыку. І ўсё гэта на трох мовах: беларускай, рускай і ўкраінскай (апошняя ўводзіцца як эксперымент і даніна сяброўства з літаратарамі Чарнігаўшчыны Надзеяй Мішко-Куліш, Міхасём Ткачам, Дзмітром Івановым).

Заўважна, што літаратурны альманах “Палац” аб’ядноўвае людзей не толькі гуманітарных прафесій: адкрывае нумар краязнаўчы тэкст Аксаны Торапавай, дырэктара Гомельскага палаца-паркавага ансамбля; з артыкулам пра англійскага пісьменніка Джона Толкіна выступаеархімандрыт Сава (Мажука), вядомы праваслаўны публіцыст з Свята-Мікольскага манастыра Гомеля; апавяданне друкуе Алег Літушка, які яшчэ нядаўна быў начальнікам аддзела абласной пракуратуры.

Чытаць далей

Ціхан Чарнякевіч, для lit-bel.org